Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрынскі раён

Міхаіл Арсенцьевіч Макарук нарадзіўся 1 студзеня 1947 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г. з адзнакай закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Жабінкаўскі» Брэсцкай вобласці.

Іван Іванавіч Тарасюк нарадзіўся 10 лістапада 1941 г. у в. Казаваты Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Матроны Сазонаўны і Івана Сідаравіча. Вучыўся ў сярэдняй школе ў в. Самары, куды з васьмі гадоў штодня 6 км хадзіў пешшу. Пасля заканчэння дзесяцігодкі працаваў трактарыстам у саўгасе «Самарскі».

Вёска Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці вядома з XVI ст. Упершыню ўпамінаецца ў 1546 г. як вёска Лолікаўцы ў складзе Дзівінскай воласці Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1795 г. на расійскіх картах стала называцца на расійскі манер «Лелікава». Вёска акружана мноствам балот, дзе сапраўдным гаспадаром была птушка бусел, па-ўкраінску «лелека», альбо па-палеску «лелька». Магчыма, адсюль і ўтварылася назва паселішча — Лелікава — буслінае месца.

Арсеній Мікалаевіч Цецярук нарадзіўся 2 студзеня 1941 г. у вёсцы Травы Павіццеўскага сельсавета Дзівінскага раёна (злілася з в. Павіцце Кобрынскага раёна) Брэсцкай вобласці. У 1958 г. скончыў Павіццеўскую сярэднюю школу. У школе ў Арсенія выявіліся здольнасці да малявання і ігры на музычных інструментах: яго малюнкі размяшчалі ў школьнай насценнай газеце, актыўна ўдзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці. Баян і песня суправаджалі ўсё яго жыццё.

Вёска Павіцце (або Повіць) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю, адлічвае сваё існаванне ад ХVI ст. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 25 жніўня 1546 г., сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага павета Каралеўства Польскага.

Аграгарадок Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці — цэнтр Дзівінскага сельсавета, адзін з самых вялікіх населеных пунктаў у раёне, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна каля возера Любань, за 33 км ад райцэнтра. Дзівін (мясцовыя назвы Дывэн, Дывын, Дывін) багаты сваімі традыцыямі, паданнямі, культурай і гісторыяй.

Іван Платонавіч Прымачук нарадзіўся 25 мая 1936 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу, што за 3 км ад роднай вёскі.

Уладзімір Лукіч Верхавецнарадзіўся 23 мая 1931 г. у вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1937 г. паступіў у польскую школу, скончыў два класы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў рускай школе.

Надзея УладзіміраўнаСамерсава (у дзявоцтве Свідуновіч) нарадзілася 17 ліпеня 1961 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька любіў і ведаў паэзію, чытаў дочкам, Надзі і Наташы, вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, ведаў шмат народных песень і выдатна іх спяваў. Маці добра вышывала. Надзя вучылася ў Дзівінскай сярэдняй школе, з удзячнасцю ўспамінае сваіх педагогаў, якія далі ёй трывалыя веды, асабліва настаўніцу рускай мовы і літаратуры Валянціну Мікалаеўну Свідуновіч.

Мікалай АндрэевічБарысюк нарадзіўся 15 жніўня 1941 г. у вёсцы Рэчыца Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Ва Узброеных Сілах СССР з 24 жніўня 1959 г. Скончыўшы ў 1962 г. Ленінградскае ордэна Леніна Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, Мікалай Барысюк звязаў свой лёс з воінскімі часцямі касмічнага прызначэння.

Старонка 8 з 13